***

Лариса Рудковская Новикова
О Беларусь, я не заву цябе матуляй,
Бо нарадзілася Ў далёкай старане.
А жаўруковай песні свет адчула
І тут пусціла карані свае.
О беларусь!
Я не заву цябе матуляй,
Бо я не мушу рэўнасць абуджаць,
Але ў тваёй зямлі мая бабуля,
Мой брат і мой каханы вечна спяць.
Твой сын мне падарыў вянок кахання,
Пух тапаліны- радасці жыцця.
Сунічны водар запаліў чаканне
З’яўлення майго першага дзіця.
Тваім цяплом моё сагрэта сэрца,
пах чабаровы кружыць галаву.
На гэтай мове добра мне пяецца,
І, мабыць, я пакульпяю-жыву!
Тваім паветрам напаўняю грудзі,
Твой краявід дае натхненне мне.
Было заўжды так і да веук будзе,
Бо стала ты матуляй для мяне!