***

Лариса Рудковская Новикова
Мы заўсёды стаім на пачатку дарог,
А больш правільна:- на скрыжаванні!
Бо, як толькі нага перасекла парог,
Пачынаюцца выпрабаванні!
Мы заўсёды стаім а пачатку дарог
Колькі б іх не лягло за плячыма:
Проста гэту чаргу перамог і трывог
Абарваць пры жыцці немагчыма!
Мы заўсёды стаім на пачатку дарог
І, куды б не няслі заўтра ногі.
Кожны вечар прашу, каб быў міласціў Бог-
Даў не збіцца з галоўнай дарогі!