Я твоим обещаньем по свету хожу...

Анастасия Котюргина
Гэта мудрасць залевы (няшчасце дажджу!)
берагі перапіша нанова...

Я тваім абяцаннем па свеце хаджу,
нібы светлае Слова,
бо як выняньчыць -
Бог яно ёсць.
І даверу Бязмоўе Святое,
што на вуснах нясуць!
Занямог Анёл -
Гэта Слова сыйдзе Любоўю.

З ёю песцяць-прарочаць,
ды йдуць па дажджу
вечнай солі, каб скінуць пер'ем
па-анёльску...
Я ў сінія вочы гляджу -
І Гасподняй задуме веру:
гэта "Радасць" - адзінае Слова тваё,
Родны!
            Божа, я больш прасіць Цябе
                не  хачу ні аб чым!
Усё адно быццё -
                гэта хлопчык з імём Хрысціцеля
Малодой Русі.
                На адным крыжы

з ім,
            і Шчасця ніхто не ўкрадзе.
Божа Светлы, выратуй,
                дапамажы,
Калі мы на сваім распяцці.