Ветэранам

Маргарита Губич
Даўно адпалалі пажары вайны,
Ды не загаіліся раны.
І не дараваць нам фашыстаў віны,
І сёння ідуць ў бой ветэраны.

Былыя салдаты ідуць к маладым,
Каб сеяць і мужнасць і веру,
Каб распаведаць аб грозным былым,
І выдаць жыцця цану й меру.

Яны сочаць, каб не падняў галавы
Бязлітасны змей смертаносны,
Каб не загучаў ізноў кліч баявы,
І не хавалі нас сосны.

З удзячнасцю на ветэранаў глядзім
І хочам у павазе прызнацца.
Мы слова даём, што за мір пастаім,
Мы будзем за шчасце змагацца!