Коцики

Верасовы Звон
Коцікі
   
   Пушысценькія коцікі
   Задзерлі ўгору хвосцікі,
   Абселі голле вербнае.
   У сэрцайку - жуда!
   
   Навокал страхі страшныя,
   Навокал дзіва дзіўнае:
   Бліскучая, блакітная,
   Сцюдзёная вада.
   
   Паспагадайце коцікам,
   Пушыстым шэрым хвосцікам -
   Вазьміце ў дом галіначкі,
   У светлы закуток!
   
   І потым вы заўважыце,
   Як коцікі адважацца
   І высунуць на вуліцу
   Зялёны язычок!