Лямпа Аксаны Спрынчан

Сержук Сыс
На яблыні ў пані Аксаны,

Ля самае Лысай Гары,

“Лятучая мыш” зьвісае,

Хаця вельмі рэдка гарыць.

Пляткараць, што лямпа бяз кноту,

І газа цяпер дыфіцыт,

Зайздросьцяць ёй, мусіць, употай,

Праз гэтакі каларыт.

А лямпа ў Аксаны з сакрэтам;

І зрэдку, у летняй начы,

Яна палыхне палкім сьветам

Каб некаму дапамагчы….

2008 г.


Фота Валерыя Дубоўскага