Грамадства хоча удару

Макс Хот
Уяўляючы свой стандарт,
Не заўважаючы дробных людцаў
Без падвоху пачаў свой старт,
Пераскочыўшы ўзрост хлопцаў.

Змятаючы ўсё на сваім шляху,
Не шкадуючы душы і волі,
Я назад ўжо не пайду,
Цяпер у полі адзін воін.

Гартуючы ў сабе душу,
Зачыняючы сябе папрокам,
Законы грамадства парушу,
Не хаваючы сваіх намёкаў.

Не страціўшы свайго гонару,
Задраўшы падбародак вышэй.
Грамадства хоча ўдару,
Сцісні кулак і мацней бей.

(Хацько Максім 09.04.2015)