Царевичу

Анастасия Котюргина
Ты смяешся!
          (зводзяцца ўсе пуці)
І так лёгка цяпер спазнаць
                цябе!

Мне бы зранку скурку сваю знайсці
жабіну, і сукенку зладзіць.
Ды пяшчотай згладзіць маршчынкі тры
(сёння тры ля вачэй усмешлівых).

Гэта шчасце просіцца жыць унутры
(Якое жа ты 
             паспешлівае!)

Ты смяешся! Бачыцца мне ўваччу
гэты дзень з кампазіцыяй рамачнай.
Я з табою разумніцай быць хачу,
быць пацалункам у ямачку
         на шчацэ (як у Мамы тваёй)!
Душу
       зберагла для гэтага Сэрца!
Госпадзі,
ні аб чым не прашу -
Ён смяецца!

14.4.20-15