Каламбур на беларускай мове - 141

Леонид Ганчаров
Каламбур якута, які жыве на беразе Яі і прыехаў дапамагчы саджаць бульбу беларусцы Іры,  якая жыве на беразе Нёмана


                "Мой родны кут, як ты мне мілы,
                Забыць цябе не маю сілы..."
                ***
                "Люблю цябе, мой бераг родны,
                Дзе льецца Нёман срэбраводны."
                / Я.Колас /

       


Так, ты - беларуска, а я?  Я - ЯКУТ,
Тут Нёман - куток, ну, а там ЯЯ - КУТ.
Рукою раблю зразумелы ПАС - ПЕЦЬ
Патрэбна сягоння з табою ПАСПЕЦЬ.

І межы адступяць ад нас, І  РАЗОРЫ,
Мы разам сустрэнем з табой, ІРА, ЗОРЫ.