Чакала дзяучына...

Анастасия Шведко
Чакала дзяўчына ля жытняга поля,
Чакала i ў дождж, i пры сонца спякоце,
Такая, напэўна, жаночая доля,
Застацца жыццё гараваць ў адзiноце.

Поле жытнёвае, дзе той салдат:
Куды далi любаму новы загад?
Ў якую старонку злы вецер падзьмуў,
Дзе ён на чужыне навечна заснуў?

Вярталiся хлопцы, клялi ўсе вайну.
А жонка i дзецi не ведалi сну.
Надзея памёрла,боль,роспач iзноў.
Ніколі іх бацька не прыйдзе дамоў…

Стаяла жанчына ля жытняга поля,
Малiлася Богу: на ўсё Яго воля!
Поле жытнёвае, дай мне адказ:
Чаму ён, чаму не вярнуўся да нас?
I дзе мне магiлу шукаць яго, дзе?
I хто на магiлу там кветкi кладзе?

Шумела калоссе, злы вецер усё дзьмуў,
Ў халоднай зямельцы салдацiк заснуў…

19 красавiка 2010   Анастасія Швядко