У вас не прауда

Макс Хот
Мне цікава як гэтак можна?
Усю сучаснасць аддаць,
Усё раскідаць не асцярожна
І праўду хлуснёй паліваць.

Ззянне святла зацямніўшы,
За дабрынёю зло хаваць.
З магчымасцю не змяніўшы,
Асуджаным ахвярай стаць.

Без згрызоты здраджваючы,
Удзельнічаючы ва ўсіх грахах,
З ухмылкай пяшчотна абдымаючы,
Утоптваючы бруд у нагах.

Спапяляючы ўсё святое,
Выдатнага забыўшыся след,
На вас дрэнна апранута благое,
У вас не праўда, а толькі брэд.

(Хацько Максім 15.04.2015)