З прыгожым маучаць не трэба

Макс Хот
Замкнёная прастора.
Замкнёны інтэлект.
Збмежаваная дзяржава.
Грамадскасці дэфект.

Безадказнае мысленне,
Абыякавасці парок,
Меркантыльныя імкненні
Выкладаюць урок.

Незразумелыя схемы.
Карупцыянераў абет.
Шасцярэнькі сістэмы.
Новы законапраект.

Добрага ў жыцці шмат,
Але мы думаем пра дрэннае.
Вакол толькі мат.
І мы хаваем патаемнае.

Радасць так не хвалюе
Мімалётных эмоцый усплеск.
Боль загадкава інтрыгуе
І чутны ў галаве трэск.

Непадуладная нам паваба*
Разбурае нас знутры.
Пакідаючы нам неба
І разбураныя масты.

З прыгожым маўчаць не трэба!
З прыгожым перахопіць дух.
Адначасова варожа і дружна
Ад неразумення губляем слух.

*паваба - влеченье

(Хацько Максім 22.04.2015)