Гада...

Анастасия Котюргина
Кастрычнік. Таксі з'едзе.
Плакаць яшчэ не ўмею
(але вучуся!)
Над смерцю,
смеццем
вішня квітнее
ружовая па прымусе
                вечнага красавіка.
Папа, а Ты надзьмуўся
што я пайшла па руках
горкіх тых думак?

Не, толькі любоў жывая!
(вішня квітнее і тым ужо
                памірае).
Так я баюся кожнага дотыку,
            кожнага ветрыку!
Чуеш? Усё гэта здрада.
Такая вось дыялектыка,
Гада...