Рэкв ем

Маргарита Губич
Не для цябе квітнеюць зноў сады,
Не для цябе бяроз зялёных косы,
І ранніх птушак спеў на ўсе лады,
І ззянне сонца ў вясенніх росах.

Не для цябе лятае матылёк,
Не для цябе зярняткі ў разоры,
І навальнічны дождж ідзе здалёк,
Не для цябе мігцяць у небе зоры.

А для цябе ўсёй радні скруха,
А для цябе матулі галашэнне,
А для цябе братоў тваіх туга,
Сястры малітва аб уваскрашэнні.

Ці адчуваеш ты нашу любоў,
Ці чуеш нашы словы прабачэння,
Ці прыляціць твая душа дамоў,
Каб зноў адчуць спакой і суцяшэнне?

Хай Бог даруе ўсе твае грахі,
Хоць нам здаешся ты зусім бязгрэшным,
Як цёплы мох з бацькоўскае страхі,
Табе зямелька стане ўся да рэшты.
 Май, 2012г.