Жнiвеньскi дождж

Шостко Виктория
Слухай музыку нябесаў:
Вось i жнiвень-дождж iдзе
I Пярун злуецца босы -
У бубен б`е амаль увесь дзень.

Дрэвы ловяць кроплi лiўня,
Парасон бяжыць дамоў.
Гэта першы дожджык жнiўня
I яго чакаюць зноў.

Ён спявае гулка песню
Дорыць гукi летнiх нот
Пасля сонейка смяецца
I вясёлка ля варот...