Тутэйшыя

Шостко Виктория
Невядомыя людзі, несвядомыя людзі.
Вецер трэпле апошнія іх лахманы.
Ен марудзіць ім сэрцы, ен марозіць ім грудзі.
Запытайце іх сення: хто такія яны?

І нехта прашаптаў: - Тутэйшыя...
І нехта паўтарыў: - Тутэйшыя...

Пазабылі свой звычай, пазабылі пагоню.
І ня ведаюць нават Еўфрасінні дзе крыж.
І жывуць яны зараз у свядомым палоне,
У сусвеце так хутка страцілі прэстыж.