Еуфрасiння Полацкая

Шостко Виктория
Даўно ў дванаццатым стагоддзі
Жыла святая Еўфрасіння.
Успамін аб ей не адыходзіць,
Пакуль мы жывы не загіне.
Яна заступніца краіны
Ў якой існуюць беларусы.
Складаны шлях, усе тыя ж кпіны.
Іх лес цяжкі і без спакусаў.

Святую ведаюць у Сусвеце,
Яна адзiная, як мацi.
Лёс прысвяцiла свой асвеце,
Народ умела шанавацi.

Як збудавалі царкву Спаса,
Крыж заказала Еўфрасіння.
І праца сэрца пачалася,
І рукі майстра цуд здейснілі.
Наш Лазар Богш стварыў каштоўнасць:
Скарбонку з кроплямі святыні,
У якой бясцэннасць і духоўнасць:
Магічны крыж ад Еўфрасінні...

У час другой вайны сусветнай
Кудысьці знік наш цуд нязвыклы.
Гэй, адгукніся немы сведка,
Паслухай ты маю малітву:
Да нас вярніся крыж сапраўдны,
Спакой вярніся на Радзіму,
Тады заспорацца ў нас справы.
Хай есць другі, а ты адзіны...