Пяшчота

Шостко Виктория
Памiж намi лягла пяшчота.
Я ў яе запытала: - Хто ты?
Цi каханнем ты войдзеш у хату,
Цi гатуешь для сэрца страту?

Зноў ты войдзеш салодкiм болем,
Цi змагу я ўсе гэта здолiць?
Як пакiне мяне хлапеча,
Цi стрымаю ў душы галечу?

Цi пайду з iм да шлюбавання,
Ад пяшчоты i да кахання?
Цi стрымаю растання журботу?
А пакуль памiж намi пяшчота...

28.06.2000