Стаю на раздарожжы

Шостко Виктория
Стаю на раздарожжы
Жыцця свайго шляхоў,
Як выбраць шлях прыгожы
I як прыйсцi дамоў?

Як стаць мне той, што трэба,
Як вызначыць сабе?
Як бачыць зоры, неба,
Калi ўсе у барацьбе?

Чаму павiнна верыць,
Мо сэрцаньку свайму?
Iсцi ў якiя дзверы?
I як спаткаць зiму?

Стаю на раздарожжы
Жыцця свайго шляхоў.
I веру мне паможа
Каханне i любоў.

29.04.1999