Не трэба...

Шостко Виктория
Не трэба пустых абяцанняў.
Паверу да болю ў душы.
Як стане дарэмным чаканне -
На свеце цяжэй будзе жыць.

I страцiш ты сябра бяз спрэчак,
I згубiш давер назаўжды.
Сяброўства з табой недарэчна,
Бо водгукi ў сэрцы нуды.

Калi ты даеш абяцанне,
Падумай, цi здзейснiш яго.
Бо хуткiм дарэмным прызнаннем
Кранаешся сэрца майго.

17.04.1999