Вершнiк

Шостко Виктория
Глядзi, гэты вершнiк
Шчэ дыхае сёння:
Не пiша ён вершы
I страцiў ён коня.

Адзеннi яго
ўчора згарэлi.
Ад гэткiх бядот
Мы б усе звар`яцелi.
А вершнiк жыве,
Жыве i чакае.
Стаiць на траве
I марыць аб раю
У краю сваiм
Адданы нам вершнiк
I побач нам з iм
Быць трэба нарэшце.

Каханы мой вершнiк!
Знайдзi свайго коня,
Пiшы вольна вершы
Пакуль мы ў палоне!
Ты нас дачакайся -
Мы прыйдзем усе разам,
А хто заблукаўся -
Знайдзецца адразу.

Ратуй ад адчаю
I вершы чытай нам.
Пачуем аб краю -
Павiнны, адтаем!