Краiна цямнот

Шостко Виктория
Бедныя людзi, няшчасныя людзi
Гэтай краiны цямнот.
Будзе цi шчасце, шчасце цi будзе?
Спiце ўжо колькi вы год.

У гэтай краiне, краiне без сонца,
Дзе кожны першы сляпы.
Слёзы iльюцца, iльюцца бясконца,
Дзе замест сэрцаў - слупы.

Буйныя ветры бесперапынна
Руйнуюць сэрцы людзей.
Злоснейшы д`ябал,д`ябал злачынны
Пазбавiў душы надзей.

Бедныя людзi, няшчасныя людзi
Гэтай краiны цямнот.
Хто i калi, калi вас разбудзiць
У доугi i цяжкi паход?

8.03.1995