Краiна кахання

Шостко Виктория
Аб краiне кахання даўно я мару,
Дзе добрыя будзем мы гаспадары,
Дзе гора не будзе, пакутаў не будзе
I не патрэбны нам там будуць суддзi.

Аб краiне кахання светлай i чыстай,
Дзе кожнае сэрца будзе празрыстым,
Дзе кожнае слова будзе думным,
Дзе дзеянне кожнае стане разумным.

Дзе родная мова не стане другою,
Дзе больш не будзе, не будзе разбою.
Аб гэткай краiне даўно я мару,
Але покуль бачу чорныя хмары...

14.04.1995