Вочы князя

Шостко Виктория
Вялiкага князя я бачыла вочы
Тутэйшых мясцiн i азёр.
Стаяў ён сутулы на самым узбоччы,
Глядзеў як нiбыта памёр...

У промнях ён света апошняга сонца,
Якое над лесам узышло.
У каханай i роднай, няшчаснай старонцы,
У якую ён некуль прыйшоў.

Вялiкага князя я бачыла вочы
Тутэйшых мясцiн i азёр
Ён ведаў, што прыйдуць зноў чорныя ночы
I выкрадзе сонца злы вор.

Апошняга князя, прыгожыя вочы,
Iх сэрца кранае пагляд.
Ён ехаць павiнен, ён ехаць не хоча,
Каб выканаць цяжкi загад.

Вялiкага князя я бачыла вочы
Тутэйшых мясцiн i азёр.
На белага конiка ўвечары скочыў
I cкрыўся ў вечны прастор...

22.04.1998