Маладэчна

Леонид Пранчак
МАЛАДЭЧНА

Там, дзе бор шуміць сасновы,
Звоніць хвалямі Уша, —
Нашай песні, нашай мовы
Шчырая душа
Кволай кветкай васільковай
Не змарнее на мяжы, —
Покуль матчынае слова
Будзе ў сэрцах жыць!

Маладэчна, Маладэчна —
Мой жаданы родны кут.
Так гасцінна і сардэчна
Мне бывае толькі тут.
На радзіму будзе вечна
Клікаць зблізку і здаля —
Маладэчна, Маладэчна
Беларуская зямля.

Мы не згубімся ў сусвеце.
Будзем разам — я і ты.
Мы усе на гэтым свеце —
Сёстры і браты.
Хоць нялёгка нам жывецца, —
Ды няведамы прымус.
Сагравае нашы сэрцы —
Бог і Беларусь!