труна непамерлага

Аляксандра Фагот
Цёмнай, зімовай і вельмі марознай ноччу,
зарыўшыся ў ватнай коўдры,пажылая лэдзі
зноў сама: вядома,сцены не суседзі,
як штоночна,
трымала ў далонях ліст
ад забітага ценя вайны.
Нават вялізны аметыст
на шыі, не хаваў сардэчныя швы.

Нават аксамітныя і каштоўныя пальчаткі
не хавалі дрыжачых, самотных рук.
У пакоях не было яе адпечаткаў...
Адзін-адзінюткі, заўсёдны гук

агортваў прастору не першы дзесятак гадоў.
Адзіная нястрымная малітва
з самых пяшчотных і цёплых слоў...

Як іпаходрык, што хворы на сваю нястачу,
трызніць і ўсё баіцца захварэць,
так і яна..баялася, здаецца, не паспець
яго, памерлага калісьці, не сустрэць,
калі ён знойдзе шлях дадому.
________________________________________________

Скрыгаталі хвіліны і сцюжа лушчыла хату,
растваралася неба ў чэрні брыжоў сукенкі,
неўтаймаваная невыказанасць з прысмакам каземату
абдымала за плечы пажылую лэдзі з душой паненкі.