Басанож у сусвет

Шостко Виктория
Басанож у сусвет не ходзяць
У адзеннях дыкуноў.
Дэмакратыя ў народзе
Атрымала бізуном.


З нас рагочуць ды без жартаў:
На птушыных мы правах.
Спіны гнем свае ўпарта
Бульбу носячы на дах.


(Толькi нехта) ўсе гаворыць,
Што не трэба нам у Сусвет.
Што без нас ім будзе гора.
Мух зноў дзеліць ад катлет.


Нам не трэба ў Еўропу,
Нам не трэба за мяжу.
Нам не сябры філантропы.
Есці можам і спаржу.


ПРЫПЕЎ

Беларусь -  мая краіна,
Беларусь  - мая турма.
Ты ў цэнтры толькі дзіўна,
Паспяховасці няма.