На далонi

Шостко Виктория
Ты ў мяне на далонi,
Нiбы ў кахання палоне.
Вочы гараць як зоры -
Ты адчуваеш прастору.

Быццам да сэрца сцежка -
На вуснах уладарыць усмешка.
Шчасцем дыхаюць груддзi -
Няхай так заўсёды будзе...

10.07.2002