Незалежнасць

Махнач Сергей Юрьевсын
Я працую, ён працуе, ты працуеш…
Разам мы будуем лепшае жыццё.
Я друкую, ён гадуе, ты фарбуеш,
Сёння-заўтра хтосьці зробіць адкрыццё.

Нехта лечыць, нехта шые, нехта рэжа,
Хтосьцi п'е, а хтосьці пралівае кроў.
Хтось ад ворагаў бароніць нашы межы,
Ёсць і тыя, хто, прабачце, ад сяброў.

Кожны дворнік подмяце старанна ганак,
Бо за гэта грошы плацяцца яму.
Хто кіруе, добра ведае напрамак,
Хто крадзе, таго, вядома, у турму.

Хтось глядзiць кiно, а хтось яго здымае –
Мы залежныя адзін ад аднаго,
І залежнасць ад залежнасці – прамая:
Незалежнасць краю роднага майго!

05.06.2015