Бег у нiкуды...

Шостко Виктория
Сягоння мы - нiхто
I маманты мы заўтра.
Страшэннае кiно
З апошнiм дыназаўрам.

Рагнеда, Рагвалод!
Ратуй нас бог Ярыла!
Гэдзiмiн, Альгерд, Жыгiмонт,
Еўфрасiння ды Кiрыла!

I Янус без тугi,
Адзеннi дагарэлi.
Я бачу берагi -
Да iх не даляцелi...


РЭФРЭН: Мы апошнiя беларусы
Гэтым я ды не ганаруся...
Працягнем бег у нiкуды
Пад гэтым сцягам у гады...

26.01.1998