целую

Анастасия Котюргина
З нямым жаданнем я хаджу
да сонца ў госці.
Цалую кропелькі дажджу
і неба просінь.
Цалую спелы ліставей,
што сэрца просіць.
Каб неба дыхала бліжэй —
цалую восень.
Сняжынку вуснамі лаўлю
з халодным болем,
Што Вас краналася, люблю.
Нічога болей…

2009