рождение

Анастасия Котюргина
Я кахаю цябе, як жанчына кахаць не павінна… Колькі дзён незваротных я шчасцем
пад сэрцам нашу. Першародны наш грэх… разразае яе пупавіну…
Камячком, з цеплынёю, кладзе мне на рукі Душу.
Я чакала без слёз. Адвучылася верыць ад болю…
Апантаны жыцця нараджэннем, дачкой назаве!
Не крычала Душа — станавілася ціха маёю. Ён мяне цалаваў і разумныя вочкі яе…