Прызнанне Вясны

Шостко Виктория
Адзеўшыся прыгожа
Вясна пайшла ў паход.
У снежнi пайшла можа
I была шмат прыгод.

Аб iх апявядала
З тры тыднi - не хлусня.
Я ўчора запiсала,
Стаяўшы ў агня,

Спалiць свае запiскi
Я думала, але ж
Спаткала я артыста,
Сказаў ён мне: - Мяцеж!

Спалiць Вясны прызнаннi?!
Я лепш iх забяру!
- Забраць мае стараннi?!
О, лепей я памру!

Яму я адказала.
Чытаеш зараз iх.
Стамiлась як пiсала,
Бо ўзяла ўсё на слых.

- Дзяўчо, мо прывiтанне!
Паслухай, што скажу:
Коль дорыць час спатканне,
Раскрыю ўсю душу!

Са снежня я шукала,
I вось йдзе сакавiк.
Настрой Зiма ўкрала,
Ой, дзе ж той чараўнiк.

Стамiлася жахлiва
За месяцы Зiмы,
А многа толку хiба?
У снезе ўсе дамы.

Але пачну спачатку -
Казала так Вясна.
- Начальнiк кожны гадкi...
Уздыха ўсё яна.

Хабарнiкi, гультаi
Амаль усе яны.
На Кiпр мараць у маi
I бачуць з Сочы сны.

Пайшла ў штат Пагоды,
Каб узяць дазвол прысцi.
Там водзяць карагоды
Начальнiкi ўci.

Заўжды шукала Праўду
I трошкi, бач, знайшла.
Адзiн з iх быў сапраўдны,
Я дзякуй йму прыйшла.

Па што мне дазваленне,
Якое я ўзяла?!
Калi Зiмы знiкненне
Чамусьцi не знайшла.

Яна даляраў пачку
Уручыла - вось ключы.
А я з няпраўды плачу,
Яна мудрэй, лiчы...

I cапраўды рыданнi
Здавiлi яе ўсю.
- Так, я пара Кахання
I ведаю хлусню.

- Не плач... - яе прасiла -
Не гавары далей,
Але сабраўшы сiлы,
Прадоўжыла смялей.

- Мне Дождж памог з Зiмою,
Мы выгналi яе.
Зусiм я без настрою,
А Дождж дзяўбе свае.

Мне сэрца прапануе,
Сам мае жонку ён.
Яму не пашанцуе,
Быць можа толькi ў сон...

Хто жонка - Навальнiца.
I дзеткi ёсць у iх:
Гром сын i Блiскавiца -
Пачула я ўздых.

- Ён атрымаў адмову,
Што была на бяду!
I помсцiць мне вядома.
Зiму я прывяду!

Паабяцаў нягоднiк,
Але шанцуе мне.
Хоць раз у адно стагоддзе,
I ён пайшоў к Зiме.

Зiма ж у падарожжы
На Антаркцiдзе - вось!
I адпачыць мо можа?
I значыць гэта штосць?

I зноў яна за праўду,
Такая ёсць яна,
I з ёй рашае справы
Цудоўная Вясна.

- Тады пайшоў да мужа,
А муж Зiмы - ён Снег
I брат яго, iх мацi - Сцюжа...
О, колькi, колькi здек...

-Ты лепш не плач - кажу я.
- Бывай! - у адказ яна.
- Няхай цябе шанцуе,
Каханая вясна!

- Я можа завiтаю,
А можа болей не...
- Цябе заўжды чакаю! -
Казала я Вясне.

У краiне нашай гэтай
Каханне - гэта цуд.
У палоне д`ябла мэтаў
Мяцелiцы мятуць.

Няма вясны сапраўднай,
Адно i тое ж усё.
I толькi кроплi праўды
Яна яшчэ нясё.

Вясна - дзiця кахання,
Каханне - сэнс жыцця.
Скажу на развiтанне
I лепшае дзiця...

сакавiк 1994