дождж

Анастасия Котюргина
Ёсць толькі дождж і прыцемкі, і мары.
Здаюцца цені постаццю жывёл.
Мігціць ліхтар і дзінькае камарык...
"Як ты жывеш, маўклівы мой Анёл?"

І дзе твой боль таемны, дзе спакусы?
Твая усмешка? Так, не адкажу!
Адно – павер'я дрэннага баюся,
І за цябе! Зноў водсветы дажджу...

Дождж і растанне. Птушкай амярцвелай
Як цень лячу ля постацяў жывёл,
Ляжу ўначы, пяшчоты прагне цела…
Ёсць толькі дождж – самотны мой Анёл...

Ёсць толькі дождж...
20-08