Купала

Юлия Левша
У чыстым полі за лясочкам
У бялёсых спадніцах
Дзеўкі кветкі збіралі
Ды абрадкі напявалі.
Кветкі былі не прастыя, 
А купальскія зёлкі,
Што хранілі на лекі
І ўпляталі ў вяночкі.
А тым часам  ў вёсцы
Хлопцы колы цягалі
Ды мястэчка гатавалі
Для вялікае ночкі.
Пад вячорак ля рэчкі
Збіралася ўся вёска
Каб узняць над ракою
Палымяннае кола.
Пры агні гатавалі
Верашчанку, яешню
Ды вячэрай частавалі
Ўсіх жадаючых, канешне.
Карагоды вадзілі,
Купалінку спявалі,
Моладзь парамі скакала
Праз агонь ачышчальны.
 Маладыя Яніны
На Іванаў паглядалі,
Ды ў рэчку вяночкі
Варажыць пакідалі.
Вось і поўнач падкралась:
Ажывіліся сілы,
Зашапталі жывёлы,
Ведзьмакі прабудзілісь.
Трэба ў лесе чароўным
Адшукаць здіва-кветку,
Што раз у год распускалась,
Ды на вочы не з’яўлялась.
Пад канец святкавання
Сустракалі гранне сонца,
Што ўзыходзіць на небе
Да прыроды на спатканне.