Дзяучына у наваградскiм строi

Махнач Сергей Юрьевсын
Дзяўчына ў наваградскім строі,
Аб чым, прыгожая, смуткуеш?
З тваёю роднаю сястрою
Я сустракаюся, мяркуеш?
Учора бачыла сяброўка,
Як мы ішлі праз поле разам?
Дык тое моцная зуброўка
Мяне заблытала, зараза.
Мы добра выпілі з хлапцамі
Пад вельмі сціплую закуску
І не маглі вярнуцца самі.
Яна тваю надзела хустку,
Прыйшла, паставіла на ногі
Мяне, амаль што ледзь жывога.
Мы йшлі, маўчалі паўдарогі,
І не казалі анічога…
Ты так падобная на Ганну,
Тваю малодшую, што п'яны,
Я, не заўважыўшы падману,
Быў ёю ўвесь зацалаваны.
16.06.2015

Фота "Дзяўчына ў наваградскім строі з упрыгожваннямі" прадаставіў Paval Bulaty