школьное 20-08

Анастасия Котюргина
А я цябе бачу: стаіш закаханы.
Аўтобус чакае і дождж па ілбе
Яго уцякае. Вось выдаўся ранак
Ружова-самотны. А я па цябе

Сумую. Мне страшна! Хай вырвецца сэрца,
Хай сны на мінулым паставяць пячаць.
Мне зноўку турботна, мне зноўку здаецца,
Што трэба ўсё зноўку, як зранку пачаць!

20-08