Дзьмухавец

Махнач Сергей Юрьевсын
Дзякуй В.Шнiпу за першыя тры словы...


«Поўня, як дзьмухавец», узнялася на неба начное
І завісла над вёскай Заблоцце пухнатаю кветкай.
Пацягнула дымком: ноччу зiмна, працуе пячное.
Цётка Стася аб нечым спрачаецца гучна са Светкай.

Светка – першая дзеўка на вуліцы. Кроў закіпае
Ад нястрыманай прыкрасці – хочацца дзеўцы на танцы.
Мабыць, іншыя пойдуць усе, нават Манька рабая:
У калгас па абмене прыехалі хлопцы – іспанцы.

Цётка Стася ўчапілася ў дзверы і моцна трымае:
«З іншаземцам сустрэнешся – выганю ў чыстае поле!
Ты, Святлана Пятроўна, яшчэ маладая, дурная», –
Гэта ж трэба – Пятроўна! А бацьку ніхто і ніколі…

«Барані цябе Божа, – крычыць, – ад замежнага хлопца!» –
I па твары жаночым пабеглі гаручыя слёзы.
«І адкуль толькі гэтая пошасць на наша Заблоцце? –
За апошнія дваццаць гадоў дзве сур'ёзных пагрозы!»

Станіслава сама, зарыдаўшы, разгубленнай стала,
Адышла ад дзвярэй, нейкі том узяла старадаўні,
На апошняй старонцы адкрыла і здымак дастала.
"Пазнаёмся: твой тата – дон Пэдра, іспанскі настаўнік".

23.06.2015