дазволь

Анастасия Котюргина
Дазволь мне з рэўнасці зноў узысці,
Маўчанне выдыхнуць сваё нямое….
Дай выпіць слёз і я прыйду жывою,
Калі малітвы скончацца. Сыдзі
З гарачых зорак. Апраніся ў слова.
Складзі мне песню белых крылаў зноў,
Перакладзі на мовы ўсе любоў
І стань маёю некранутай мовай!
2009