Дабрыня

Макс Хот
Дабрыня зараз багацце.
Сумленнасць у людзях дэфіцыт.
Праяўляючы пачуцці ў рабстве,
Справядлівасць ціха спіць.

Дзе добрае? Калі дзень новы?
Дзе ў пацёмках яркае святло?
Новае стагоддзе, свае асновы.
Дзе прыроднае цяпло?

Будучыня з шэрымі колерамі,
Людзі з чэрстваю душой.
Што адбываецца з намі?!
Што мы робім з сабой?!

Усё змяняецца імгненна.
Эры каменных душ вянец.
Нашым душам, несумненна,
Набліжаецца чарговы канец.

І застаецца толькі вера.
Вера ў адзіны шанец.
Калі ўнутраная сера,
Вызваліць дабрыні танец.

(Хацько Максім 24.06.2015)