Час у сне

Макс Хот
Разбіты куфаль зрабіў лужу,
Па крывавай пляме пайду,
Шкла аскепкі рэжуць душу.
Цябе нідзе я не знайду.

Варочаюся ў сне, у сваім ложку,
Зрываю просцін я ў трызненні,
Сну не памятаю, чытаю кніжку.
Тэлефон адсылае паведамленні.

Пабіта цела, ногі як вата,
Дрыжыць рука, шклянка з вадой.
Гэта за пабітае адплата.
Што адбываецца са мной?

Я скокнуў у свет дзе няма пакаленняў, ,
Дзе няма людзей і толькі пах траў.
І галава круцілася ад сумненняў
У другіх галактыках, дзе я прапаў.

І дзень змяняўся ноччу,
Час стаў, але гадзіны ішлі.
Гэта не сон, ўсведамленне у кучу ,
І я пакрочу туды, куды вы не пайшлі.

Стукаюць гадзіннікі, нам адмяраючы час,
Мы каляндар зрываем дзень за днём.
Куды спяшаемся? Дарогі не разбіраюць нас.
Нас знішчаць праведным агнём.

Я адчуваю прагу да жыцця,
Халоднае паветра на шчацэ.
Як добра, што шлях паддаецца
Таму хто не б'е па сумленнай руцэ.

(Хацько Макім 26.06.2015)