Муза без пуза

Макс Хот
Ты пакінула мяне, мая Муза.
Ты ў сабе заганы знайшла.
І памеры духоўнага пуза
Ты не ў сілах прыбраць адна.

Ты ленаватая дзяўчынка будня,
Ты жаданая нягода грахоў.
У пакоі праменьчык поўдня,
Не напішу я ў рыфму радкоў.

Без мяне, мая мудрая Муза,
Ты ўсяго толькі такі чалавек.
Ты надзенеш свае рытузы
І спадніцу нацягнеш паверх.

І ты будзеш выглядаць бязглузда.
Для чаго натхненне будеш шукаць?
Без цябе, мая чулая Муза,
Яго мне так больш не спазнаць.

Дзе та самая Муза любая?
Прыходзь да мяне хутчэй.
На стале запіску пакіну я :
«Ты спачатку духоўна худней!»