Не шукайце мяне...

Валерий Познякевич
Не шукайце мяне на старонках айчыннае прэсы -
Я пад прэсам даўно і ў мяне ёсць свае інтарэсы.
Я Айчыну люблю, а чыны не даруюць любові:
Яны нішчаць усіх, хто жыве яе смуткам і болем.

Так спрадвеку было: так пакутаваў Янка Купала,
Так згасаў Багдановіч - Венера з нябёсаў упала.
Беларускі урад перакрэсліў паэтам дарогі,
Каб зарніцы начэй асвятлялі ім думкі і ногі.

Толькі нас не зламаць і не знішчыць нахабнай хлуснёю.
Мы яшчэ прапяем беларускага лёсу Пагоню.
Мы яшчэ зажывём, дачакаемся светлае долі -
Будуць зоркі нам ззяць, і гучаць нашы песні аб волі.
30.06.2015