Вершыкi-крошкi

Людмила Брановская
 
   САЛАВЕЙКА

   Птушачка сама малая,
   А пяе - аж дух займае!
   Гэтак хораша вячор
   Слухаць звонкi перебор!

   СУНIЧКI

   На ўзлеску, ля крынiчкi
   ўлетку выспелi сунiчкi.
   Пачастунак для звяр'я.
   Любiм iх i ты,i я.

   КРОТ

   Пракапаў даўжэзны ход
   Пад зямлёю чорны крот.
   Сонейка не любiць ён,
   Бо сляпы наш крот здавён.

   БАБРЫ

   Мы звяры-работнiкi,
   Сталяры ды плотнiкi.
   Пабудуем за гадзiну
   У ручаi з сям'ёй плацiну.
   Зубы вострыя у нас,
   Зрэжам бервяно за раз.