Зоркi i дыямент

Станислав Шастак
Як ты ні глянь, як розумам ні кінь,
Цнатлівей беларусак ці ліцьвінак,
Фаст-фудам не закранутых дзяўчынак,
Няма на свеце прыгажэй багінь!
Бо сінь нябёс і родных сінь азёраў
Сабралі яны ў ззянні вачанятак,
І ў радасці, што скончыўся занятак,
Як бы калье жывое сталі спора
Абапал дыямента нібы зоркі.
Шлюць Alma-mater шчырае:"Бывай!"
"Дзень добры, невядомы родны край!"
Хоць момант разьвітання злёгку горкі...