Поздравление с Днем независимости

Галина Синякова
на белорусском языке

Свята Незалежнасці, Свабоды,
Сення ў Беларусі мы святкуем,
З гэтае нагоды ўсіх віншуем!
Зычым шчасця, радасці – народу!

Зычым – сонца, міра – на Планеце,
Усім жадаем веры і кахання,
Каб заўжды здзяйсняліся жаданні!
І няхай растуць, як кветкі, дзеці!

Кожнаму жадаем – дабрабыту,
Моцнага здароў’я, плёну ў працы,
Справамі любімымі займацца!
Жыць, спяваць – і шчыра, і адкрыта!

І святочны засцяліць абрус -
З добрае нагоды ў кожнай хаце!
Слаўся і красуй, краіна - Маці!
Хай заўжды квітнее Беларусь!