Нядзеля у нас, вялика свята
Нядзелька сёння, і ўжо з рання,
Гатовіць мама, нам снядання,
Стаіць ля печы з чапялою,
Вярцімся мы ёй, пад рукою.
Даўно гатова ў мамы цеста,
Патэльня стала ўжо на месца,
А мы смяяліся, гукалі,
І сваёй маме заміналі.
Вось пішчыць цеста на патэльні,
І мама ў жар яго, пякельны,
А мы, як з працы малайцы ,
Чакаем маміны блінцы.
За працай мамы, мы сачылі,
І на ляту, бліны лавілі,
Мы шчодра мазалі іх здорам,
І ўпляталі ўсе хорам.
Затым, чакалі верашчакі,
Ой, былі велькія прысмакі,
У ёй цыбуля , ліст бабоў,
Ды мясца, некалькі кускоў.
Яшчэ быў хлеб, масла і кава,
Была ўсякая прыправа,
Нядзеля ў нас, вяліка свята,
Мы наядаліся багата.
І вось, здаволіўшысь ядою,
Бяжым гуляць, усёй гурбою,
Брат, Франак, бегаў каля хаты,
Дзе былі куры, парасяты.
У пяску, капалася, сястрычка,
Я йшоў за хату, дзе крынічка
Із лесу ціха выцякала,
І агарод наш, агібала.
Сядзеў і слухаў, голас птушак,
І збіраў ягадкі, гарнушак,
А мама печку, зачыніла,
І рада, што нас накарміла.
Цяпер, ідзе, збіраць бацвінне,
Бо шчэ не кормленныя свіння,
Ціха, пустая, стала хата,
І моцна спаў, у ёй, наш тата.