Сяброуцы

Станислав Шастак
Сяброўка! Мне цябе так не стае,
Што хараства другіх не бачаць вочы.
Мне мроіцца адно твой стан дзявочы
І родны голас, што мне ў снах пяе!
Мне мроіцца воч родных малахіт,
Што ўвабраў палеткаў зеляніну
І ў кветках луг, і майскую даліну,
І сінь лясоў і траваў аксаміт.
І я шчаслівы кожнае імгненне,
Цалую твае рукі, твае губы
Табою трызню, бо табою любы,
Рад сеяць разам хараства насенне!