Генэзiс кахання

Станислав Шастак
А я ці па каханню сох,
Ці па табе, мой краю мілы,
Не быў адзін. Ісці ўдвох
Лягчэй хада і болей сілы.

Бо ўдваёх шанс данясці
Радзіме скарб, жыццём сабраны,
Ўсё ж надзейней. Бо ў пуці
Сустрэнуць здрады, боль ды раны.

Удвох надзейней адшукаць
Да мэты ясную дарогу,
Бо думкі можна давяраць
Душы каханай, як і Богу!

Душы, што Бог у помач даў,
Каб зменьшыць пошукаў хістанне,
Каб паміж клопатаў і спраў,
Як Фенікс, век жыло каханне!