Яблычнае

Ольга Маро
Намёк твой у люстры дзедавым
Абраны, адзіны, свой-
Угледзела немаведама
Я яблыневай душой.

Узімку ў падземку тоячы
Чмяліны касматы сон,
Ты чуў, як мароз апоўначы
Мне шчыпле з усіх старон,

Як трэскам галінкі скардзяцца,
Як стыне ў пупышках сок.
Ты ведаў, як кожнай раніцы
Мне сонца пячэ ў расток.

Настаўнік ты, я- настаўніца,
Вось бачыла я праз змрок,
Як "дуба" варсінкі ставяцца,
Казычучы твой бачок.

Як ты шамаціш суставамі,
Трэш вусікі праз палон.
З сасудаў маіх фантанамі
Ў адказ разліваўся звон.

Заўзята пяю паклонніцай,
Нястрымана- толькі руш!
У мір шматгалоссе просіцца
Пра-яблычных хрусткіх душ-

Ці шэптам, ці то малітваю
Кіпіць першабытны роў!
Бязлітаснай, жорсткай бітваю
Бязглузда штурхне ў любоў!

Ці з сораму, ці з нахабнасці-
Ледзь ззяю ва ўсёй красе.
З пакорай наканаванасці
Я стрэла вясну, дзе ўсе.

Дрыжу, стаючы падлеткаю,
Не дыхаючы, як след.
Бы выбухам, кожнай кветкаю
Гукаючы на ўвесь свет!

Праз вырай пякельнай лінаю
Прэ згонам казурак з нор!
Дык!
         Вочы твае чмяліныя
Глядзяць на мяне ва ўпор!